У Беларусі могуць увесці адміністрацыйнае пакаранне за непавагу да настаўніка

У Беларусі могуць увесці адміністрацыйнае пакаранне за непавагу да настаўніка

Міжведамасная экспертная камісія абмяркоўвае, ці трэба ўводзіць у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях параканне за непавагу да настаўніка. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

Усе чальцы камісіі выказаліся за тое, каб выключыць дамінуючае ўжыванне адміністрацыйных спагнанняў за нязначныя парушэнні і пашырыць выкарыстанне прафілактычных мер. Таксама аднагалосна падтрымалі такі новы віда адміністрацыйнага спагнання, як грамадскія працы.

Спрэчкі выклікала ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за непавагу да настаўніка. "Абраза настаўніка ці праява да яго іншай яўнай непавагі дэмаралізуе навучальны працэс. Важна забяспечыць выхаванне дзяцей у духу павагі да навучальнага працэсу і педагога", — лічаць у НЦЗПД. Аднак некаторыя мяркуюць, што такая мера не дасць належнага выніку і не будзе эфектыўна ўжывацца на практыцы. Як прычына называецца тое, што школы павінны здаваць спаваздачы, у тым ліку па паказчыках правапарушэнняў сярод навучэнцаў.

Таксама прапаноўваецца павысіць узрост адміністрацыйнай адказнасці з 14 да 16 гадоў. Прыхільнікі такой меры спасылаюцца на гуманізацыю заканадаўства. Іх апаненты кажуць, што 14-гадовы падлетак ужо можа ўсведамляць, калі парушае грамадскі парадак. "Прычыненне цялеснага пашкоджання, дробнае хуліганства або крадзеж у гэтым узросце не з'яўляюцца простымі свавольствамі, на якія можна заплюшчыць вочы. За такія дзеянні непаўналетні павінен быць прыцягнуты да адказнасці", — адзначаюць яны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі