У Беларусі могуць увесці адзіны маёмасны плацеж
Новы плацёж будзе ўключаць у сябе тры падаткі, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі можа з'явіцца адзіны маёмасны плацёж. Гэта норма ёсць ў праекце змяненняў у Падатковы кодэкс, звярнуў увагу рэсурс Reform.by. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Адзіны маёмасны плацёж будзе ўключаць у сябе тры розных падаткі (на нерухомасць, зямельны і транспартны падаткі), якія ў цяперашні час павінны выплачваць фізічныя асобы. Аплаціць іх, нагадаем, трэба да 15 лістапада.
Адзначым, што апошні раз Падатковы кодэкс Беларусі абнаўлялі ў канцы 2021 года. Тады былі ўнесены змены ў рэжым падаткаабкладання для ІП і самазанятых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.