У Беларусі могуць увесці дзяржстандарт на інтэрнэт-паслугі

Дзяржстандарт на інтэрнэт-паслугі можа быць уведзены ў Беларусі ў сярэдзіне 2016 года. Пра гэта паведаміў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Беларусі Віктар Назаранка.

Чыноўнік удакладніў, што такія стандарты вызначаюць тэхнічныя патрабаванні, каб забяспечыць бесперабойнасць інтэрнэт-паслугаў. Гэта не тычыцца пытанняў з празрыстасцю інтэрнэт-дзейнасці, бо такі стандарт зрабіць “проста немагчыма”.

Віктар Назаранка распавёў, што распрацоўкай адпаведных стандартаў займаецца ААТ “Гіпрасувязь”, падпарадкаванае Мінсувязі.

Пры гэтым любы праект стандарта з’яўляецца адкрытым, ён даступны для абмеркавання і абавязкова ўзгадняецца з зацікаўленымі арганізацыямі, адзначыў Назаранка.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі