У Беларусі могуць забараніць пластыкавы посуд у месцах грамадскага харчавання
У Беларусі могуць забараніць пластыкавы посуд у месцах грамадскага харчавання. А пакуль падлічваецца колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання, якія яго выкарыстоўваюць. Таксама вывучаюцца абставіны, якія перашкаджаюць выкарыстанню сталовага посуду, інфармуе TUT.by.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю запытала ў Міністэрства аховы здароўя, Дзяржстандарта, Мінжылкамунгаса, Мінпрыроды, у бізнес-саюзаў дадзеныя пра выключэнне выкарыстання ў аб'ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду. Да 25 ліпеня яны павінны "акрэсліць сваю пазіцыю па гэтым пытанні".
У ЕС з 2021 года пачне дзейнічаць забарона на аднаразовыя пластыкавыя талеркі, кантэйнеры, шклянкі, посуд для фастфуду, відэльцы, нажы, лыжкі. Забаронена вытворчасць ватных палачак і кактэйльных саломінак.