У Беларусі моладзь вучаць судзіць "экстрэмістаў"

Сярод удзельнікаў размеркавалі ролі

Сярод удзельнікаў размеркавалі ролі / zubronok.by

У Беларусі моладзь вучаць судзіць "экстрэмістаў". Адпаведнае мерапрыемства днямі прайшло ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Яго назвалі "дзелавой гульнёй "Суд над экстрэмізмам". Сярод удзельнікаў размеркавалі ролі суддзі, сакратара, пракурора, адваката, сведкаў, пацярпелых, экспертаў і прысяжных.

Кіраваў усім настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Ігар Новікаў. Ён "акцэнтаваў увагу на важнасці і актуальнасці дадзенай тэмы". Па словах Новікава, мэтай дзелавой гульні было "стварэнне ўмоў для фарміравання ўстойлівай адмоўнай пазіцыі ў адносінах да праяў экстрэмізму ў вучняў". А вынікам судовага пасяджэння "стала вынясенне прысяжнымі засядацелямі, у ролі якіх выступілі навучэнцы профільнага атрада, абвінаваўчага вердыкту, які лёг у аснову прысуду суда".

За апошнія гады ў Беларусі трапілі пад рэпрэсіі дзясяткі тысяч чалавек. Тысячы з іх асудзілі за "экстрэмізм". Рэжым не хавае, што ўсе гэтыя справы звязаныя з палітычнымі пратэстамі. 

У Беларусі моладзь вучаць судзіць "экстрэмістаў"
У Беларусі моладзь вучаць судзіць "экстрэмістаў"
У Беларусі моладзь вучаць судзіць "экстрэмістаў"
У Беларусі моладзь вучаць судзіць "экстрэмістаў"
У Беларусі моладзь вучаць судзіць "экстрэмістаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі