У Беларусі на некаторых трасах зніжаны хуткасны рэжым

У Беларусі на некаторых трасах зніжаны хуткасны рэжым

У Беларусі на некаторых участках аўтадарог зніжаны хуткасны рэжым. Прычына — экстрэмальныя ўмовы надвор'я, а менавіта — галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінаблвыканкама. Адзначаецца, што ўсталяваныя часовыя дарожныя знакі, а стацыянарныя зачахлілі ці развярнулі.

Паніжэнне хуткасных рэжымаў арганізуюць на наступных участках дарог: М1 (Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі): 256-292 км і 308-330 км — хуткасць зніжана да 90 км за гадзіну, 292-308 км — 80 км/г; М6 (Мінск — Гродна) па ўсёй аўтадарозе — 90 км за гадзіну, 21, 22 і 53-ці км — 70 км за гадзіну; М14 (МКАД-2) з 0 да 48-га км — 90 км/г; Р28 (Мінск — Маладзечна — Нарач) — з 10 да 27-га км — 70 км за гадзіну.

ДАІшнікі нагадваюць, што ў складаных умовах надвор'я кіроўцам трэба быць гранічна ўважлівымі і асцярожнымі, выбіраць бяспечную хуткасць, павялічыць дыстанцыю, а таксама бакавы інтэрвал. Трэба пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, звяртаць увагу на часовыя знакі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі