У Беларусі намалацілі збожжа больш, чым летась
У Беларусі намалацілі збожжа больш, чым летась. Сёлета на 25 жніўня — 7 млн 104,2 тысячы тон збожжа, у минулым годзе на гэтую дату было 6 млн 765,2 тысячы тон. Пры гэтым з меншых плошчаў (у 2016-м было 2012,2 тысячы гектараў, гэта 94,4%, у 2017-м — 1987,6 тысячы, гэта 92%), а ўраджайнасць вышэйшая — 35,7 цэнтнера з гектара (летась — 33,6 цэнтнера з гектара).
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка ставіў задачу да 20 жніўня ў асноўным скончыць жніво. Аднак не ва ўсіх рэгіёнах гэта паспелі зрабіць. Калі на Брэстчыне жніво ўжо скончылі, дык на Віцебшчыне збожжа прыбралі толькі з 67,5% плошчаў. Паводле звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у іншых абласцях гэтая лічбы на сённяшні дзень складае ад 94,3% да 98,9%. Больш падрабязна гл. тут.