У Беларусі не будуць падтрымліваць абсалютна стратныя прадпрыемствы

У Беларусі не будуць падтрымліваць абсалютна стратныя прадпрыемствы

У Беларусі не будуць падтрымліваць абсалютна стратныя прадпрыемствы. Іх чакае рэструктурызацыя, альбо нейкія іншыя “эканамічныя дзеянні”, заявіў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Паводле яго слоў, падтрымку атрымаюць дзяржаўныя высокарэнтабельныя прадпрыемствы, якія даюць добрую даданую вартасць. На яе могуць спадзявацца і іншыя заводы, фабрыкі, якія знаходзяцца ў горшым становішчы. Праўда, падтрымка будзе меншая, не такая, як раней.

"Мы павінны падтрымліваць тыя накірункі і віды дзейнасці, якія даюць інавацыйную эканоміку — для таго, каб дзяржава і грамадства ў будучым маглі атрымаць пэўныя дывідэнды", — сказаў міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі