У Беларусі не пакажуць матч Eўра-2024 з удзелам зборнай Украіны

Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота

Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Тэлеканал СТБ прыбраў з праграмы трансляцый адзін з сённяшніх матчаў футбольнага чэмпіянату Еўра-2024. Гаворка ідзе пра сустрэчу зборных Украіны і Румыніі.

Гульня пачнецца 17 чэрвеня ў 16:00. Яшчэ зранку матч быў пазначаны ў праграме перадач СТБ. Аднак пасля 11-й гадзіны ён адтуль знік — застаўся толькі паядынак паміж аўстрыйцамі і французамі. Няма гэтага матча і ў праграме тэлеканала РТР-Беларусь — там пакажуць толькі гульню камандаў Бельгіі ды Славакіі.

Раней на СТБ абяцалі паказаць усе паядынкі футбольнага чэмпіянату Еўропы ў адпаведнасці з турнірнай сеткай.

У праграме перадач на пятніцу, 21 чэрвеня, пакуль яшчэ ёсць наступны матч зборнай Украіны — супраць Славакіі.

Пра тое, што тэлеканал СТБ стаў афіцыйным партнёрам па трансляцыі УЕФА чэмпіянату Еўропы па футболе-2024, стала вядома перад самым адкрыццём чэмпіянату.

У Беларусі не пакажуць матч Eўра-2024 з удзелам зборнай Украіны
Так выглядала праграма перадач СТБ зранку 17 чэрвеня
У Беларусі не пакажуць матч Eўра-2024 з удзелам зборнай Украіны
А так яна выглядае цяпер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі