У Беларусі пачалі рамантаваць нафтаправод "Дружба"

У Беларусі пачалі рамантаваць нафтаправод "Дружба"

У Беларусі пачалі рамантаваць нафтаправод "Дружба". Працы пачаліся 14 студзеня і будуць працягвацца да 17 студзеня. Рамонту падлягаюць 17-ы і 30-ы кіламетры магістральнага нафтаправода Мазыр — Брэст-3. У адной з секцый там выявілі шматлікія дэфекты. Да таго ж участкі знаходзяцца "у зоне з высокай антрапагеннай актыўнасцю паблізу населеных пунктаў і вадаёмаў". Прадугледжана замена секцый агульнай працягласцю 40 метраў. Пра гэта паведамляе аператар беларускага ўчастка згаданага нафтаправода "Гомельтранснафта Дружба".

Рамонты плануецца рабіць штомесяц паводле рэкамендацый, якія летась далі спецыялісты, якія абследавалі ўсе 1300 км "Дружбы" ў нашай краіне. Пры гэтым будзе адбывацца "частковае спыненне перапампоўвання нафты" з Расіі на Захад. Пра гэта беларускі бок праінфармаваў расійскую "Транснафту".

Цікава, што рамонтныя працы на нафтаправодзе "Дружба" пачаліся на фоне спынення Расіяй паставак нафты на беларускія НПЗ (на сённяшні дзень пастаўкі здзяйсняе толькі кампанія Гуцэрыева). Бакі так і не дамовіліся пра цану на нафту ў 2020 годзе. Летась такія рамонты "трубы" анансаваў Аляксандр Лукашэнка, калі каментаваў спрэчкі наконт паставак нафты з Расіі (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі