У Беларусі пачаўся продаж квіткоў на прэм’еру 7 эпізода “Зорных войнаў”
У Беларусі пачаўся продаж квіткоў на сусветную прэм’еру 7 эпізод “Зорных войнаў”. “Зорныя Войны: Абуджэнне Сілы” выходзіць у пракат 17 снежня. І будзе паказаны ў мінскіх кінатэатрах “Беларусь” (3D), “Кастрычнік”, “Мір” (3D), “Ракета”.
Ва Украіне продаж квіткоў пачаўся ў 14:00 27 кастрычніка і за 2 гадзіны былі раскуплены квіткі ажно да 30 снежня.
У ЗША продажы квіткоў на сёмы эпізод стартавалі 19 кастрычніка. А перадпродажы ў кінатэатрах IMAX ўсталявалі рэкорд, сабраўшы 6,5 мільёна долараў.
Дзеянне новага эпізода адбываецца праз 30 гадоў пасля “Вяртання Джэдая”. Студыя Дысней і Лукас Філмз абяцаюць сапраўднае відовішча ў лепшых традыцыях жанру, а сюжэт пакуль трымаюць у таямніцы.
Фота: starwars.com