У Беларусі падаражалі размовы па гарадскіх тэлефонах
У Беларусі падаражалі размовы па гарадскіх тэлефонах для фізічных асоб. Адпаведную пастанову (№ 15 ад 31 сакавіка) прыняло міністэрства эканомікі, у суботу яна была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пастанова пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.
Абаненцкая плата за ўключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон вырасла на 1100 рублёў. Са снежня 2015 года яна складала 27 тысяч рублёў, цяпер — 28,1 тысячы, інфармуе БЕЛТА. Кожная поўная ці няпоўная хвіліна злучэння для грамадзян будзе каштаваць 59 рублёў (раней — 57), калі ж гэта будзе міжгародняе тэлефанаванне — 135 рублёў (раней — 130).
Фота: БЕЛТА