У Беларусі падаражэе цукар

У Беларусі падаражэе цукар

У Беларусі падаражэе цукар. Гэты крок зроблены "у мэтах забеспячэння ўнутранага рынку і забеспячэння эфектыўнай працы арганізацый цукровай галіны". Рашэнне прыняла камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне. Яно датычыць юрыдычных асоб усіх формаў уласнасці і ІП, якія займаюцца вытворчасцю ці ўвозам на ўнутраны рынак, продажам цукру.

Прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведамляе, што кошт вырасце ў сярэднім на 6% у дачыненні да таго, які быў устаноўлены 31 снежня 2021-га.

Павышэнне цэн мусіць адбыцца на працягу 60 дзён у адліку ад 2 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі