У Беларусі падаражалі некаторыя віды цыгарэт
У Беларусі з 1 красавіка падаражалі некаторыя віды цыгарэт. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.
Падаражанне закране прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". З 7700 да 8000 рублёў вырасце кошт цыгарэт "Кронан", "Кронан 7", з 8900 да 9300 — "Магнат", "Магнат 7", з 9200 да 9400 — "Мінск", "Мінск 7", "Прэм'ер", "Прэм'ер 7", з 7800 да 8100 — "Фэст", "Фэст 7", а Credo падаражэе з 7300 да 7600 рублёў, NZ Black Compact, NZ Gold Compact — з Br7700 да 8000. Цана на цыгарэты Queen Colibry павялічыцца з 7300 да 7500, Alliance — з 10600 да 11500, Portal One — з 7200 да 7500.
Падаражаюць таксама цыгарэты VIP 8 і 10, яны каштавалі 11300 рублёў, а цяпер — 11800, падаражанне закране некаторыя Pall Mall (напрыклад, Red, Blue, Azure, Silver), цэны вырастуць з 15300 да 15500 і Rothmans — з 15 900 да Br16500.
Як інфармуе БЕЛТА, вырастуць кошты на асобныя цыгарэты, якія ўвозяцца "Беларусьгандлем". Некаторыя Richmond падаражаюць на 2 тысячы — да 39 тысяч рублёў. Асобныя віды Aroma падаражэюць на Br1-2 тысячы — да 29 тысяч рублёў.
Як паведамляла Еўрарадыё, папярэдні раз цэны на некаторыя віды цыгарэт у Беларусі павышаліся 17 сакавіка.