У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэт
У Беларусі з 1 кастрычніка падаражэлі некаторыя віды цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман", кампаній "Тытунь-інвест" і "Беларусьгандаль". Кошты выраслі на суму ад 2 да 10 капеек. Як інфармуе БЕЛТА, на 5 капеек падаражэла прадукцыя "Нёмана": некаторыя віды Pall Mall, Rothmans Nano Blue, Rothmans Demi Silver, Rothmans Demi Blue, Rothmans Demi Click Amber; на 10 капеек — Rothmans Demi Click Purple. Што да кошту на цыгарэты ФЭСТ MS і CREDO MS, то ён складае ўжо 0,97 рубля.
На 5 капеек падаражэлі некаторыя віды цыгарэт "Тытунь-інвеста" — Camel і LD, на 6 капеек — "Форт слім", на 2 капейкі — "Форт" і "Форт 7".
Падаражэлі і цыгарэты кампаніі "Беларусьгандаль": на 5 капеек — Winston XS Purple Impulse. Што да цыгарэт Kent Double Mix, то з 1 кастрычніка яны каштубюць 2,8 рубля, Pall Mall Superslims Azure і Pall Mall Superslims Violet — Br2.