У Беларусі падчас гульні аматарскай хакейнай лігі памёр 60-гадовы гулец

Сяргей Брык / pressball.by
Сяргей Брык / pressball.by

У Беларусі падчас гульні аматарскай хакейнай лігі памёр 60-гадовы гулец Сяргей Брык. У нейкі момант ён страціў прытомнасць на лёдзе. Рэанімаваць яго лекары не здолелі, піша "Прессбол".

Трагічнае здарэнне адбылося 13 лістапада падчас гульні Ice Needlz і "Зоркі". Менавіта за апошнюю і выступаў Брык, ветэран мар'інагорскага хакею. У 2014-2020 гадах ён ачольваў "Зорку", спрычыніўся да папулярызацыі і развіцця аматарскага хакею ў рэгіёне.

У Беларусі падчас гульні аматарскай хакейнай лігі памёр 60-гадовы гулец

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі