У Беларусі падтрымаюць "асобныя катэгорыі грамадзян"

У Беларусі падтрымаюць "асобныя катэгорыі грамадзян"

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб сацыяльнай падтрымцы некаторых катэгорый грамадзян", паведамляе БЕЛТА. З 1 верасня 2020 года для шматдзетных сем'яў павялічваецца з 6 да 12 месяцаў перыяд прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. З 1 студзеня 2021-га жанчынам, якія нарадзілі чатырох дзяцей, у працоўны стаж для прызначэння пенсіі будуць запісваць не да 9, а да 12 гадоў знаходжання ў адпачынку па догляду за дзіцем. Таксама з пачатку наступнага года знізяць патрабаванні да страхавога стажу для прызначэння пенсіі па ўзросце інвалідам першай і другой групаў.

Указам прадугледжана зніжэнне патрабавання да працягласці працоўнага стажу для інвалідаў з дзяцінства для атрымання датэрміновай пенсіі па ўзросце: для жанчын — з 20 да 15 гадоў, для мужчын — з 25 да 20 гадоў. Будзе павышаны памер сацыяльнай пенсіі для бацькоў дзяцей-інвалідаў з цяжкай ступенню страты здароўя, якія працяглы час за імі даглядаюць.

Работнікам з няпоўным страхавым стажам (большы за 10 гадоў, але меншы за патрабаваны) замест сацыяльнай пенсіі пачнуць прызначаць працоўную пенсію па ўзросце: жанчынам — з 60 гадоў, мужчынам — з 65 гадоў. Шлюбным парам, у якіх узрост жанчыны не перавышае 40 гадоў, будзе бясплатна прадастаўляцца адна спроба экстракарпаральнага апладнення (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі