У Беларусі пашыраць катэгорыі атрымальнікаў безнаяўных жыллёвых субсідый

У Беларусі пашыраць катэгорыі атрымальнікаў безнаяўных жыллёвых субсідый

У Беларусі сёлета плануецца ўдасканаліць сістэму адраснай падтрымкі на аплату камунальных паслуг. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

Як вядома, на сённяшні дзень дзейнічае адзіны прынцып налічэння субсідый: гараджане трацяць на аплату жыллёва-камунальных паслуг больш за 20% сваіх даходаў, а жыхары вёсак — больш за 15%. Цяпер жа плануецца замацаваць новыя механізмы падтрымкі і дадаткова аказваць фінансавую дапамогу асобным катэгорыям беларусаў незалежна ад іх выдаткаў, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

У 2016 годзе па ўсёй краіне жыллёвымі субсідыямі для пакрыцця платы за камунальныя паслугі скарысталіся больш за 2 тысячы сем'яў. Чакаецца, што ў бягучым годзе атрымаць дапамогу зможа большая колькасць беларусаў. Як вядома, узмацненне адраснай падтрымкі плацельшчыкаў — адна з умоваў далейшага плённага супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі