У Беларусі павялічваюць заробкі настаўнікам і лекарам (відэа)

Як інфармуе БЕЛТА, павышаюцца зарплаты педагагічных і іншых работнікаў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сацыяльна-педагагічных устаноў, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пры гэтым прадугледжаны новы падыход: замест аднолькавага павышэння тарыфных ставак усім педагагічным работнікам прапануецца дыферэнцыраванае павелічэнне надбавак за наяўнасць кваліфікацыйных катэгорый. Мяркуецца, што гэта будзе садзейнічаць матывацыі педработнікаў да павышэння сваёй кваліфікацыі і, адпаведна, паляпшэння якасці адукацыі.

Згодна з пастановай з 1 верасня надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйных катэгорый складуць: за другую катэгорыю 30% ад тарыфнага акладу (стаўкi) замест 15%, за першую катэгорыю — 55% замест 20%, за вышэйшую катэгорыю — 90% замест 30%, за катэгорыю "настаўнік-метадыст" — 120% замест 40%.

Больш падрабязна пра пастанову ўраду гл. тут.

З 1 верасня павышаецца зарплата ў беларускіх медыкаў. Тарыфныя стаўкі ўчастковым лекарам-тэрапеўтам і лекарам-педыятрам, урачам агульнай практыкі, а таксама спецыялістам, якія аказваюць хуткую меддапамогу, павялічацца на 60%. Участковым медсёстрам, фельдшарам ды іншым спецыялістам — на 50%, санітаркам хуткай меддапамогі — на 40%.

Акрамя таго, урачам-спецыялістам (за выключэннем згаданых вышэй) тарыфныя стаўкі павялічацца на 50%, медпрацаўнікам, якія маюць сярэднюю медычную адукацыю — на 40%, малодшым медсёстрам па дагляду за хворымі, санітаркам ды іншым (за выключэннем ужо згаданых) — на 30%.

БЕЛТА адзначае, што пастанова распаўсюджваецца на бюджэтныя арганізацыі і арганізацыі, якія атрымліваюць субсідыі. Больш падрабязна дакумент гл. тут.

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі