У Беларусі перагледзяць падставы для ўвядзення ваеннага становішча

Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors
Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors

Узброены мяцеж будзе падставай для ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча. А пры засылцы ўзброеных груп экстрэмісцкімі арганізацыямі з тэрыторыі іншых дзяржаў можа быць уведзенае ваеннае становішча. Такія змены прапаноўваюцца ў законапраекце, унесеным у Палату прадстаўнікоў і апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней рэжым надзвычайнага становішча маглі ўвесці ў выніку "беспарадкаў". Пасля прыняцця новага закона падстаамі могуць стаць "спробы гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення дзяржаўнай улады, узброенага бунту, масавых і іншых беспарадкаў".

У падставы для ўвядзення ваеннага становішча дадалі "экстрэмісцкія групы і арганізацыі". Напрыклад, "засылка іншай дзяржавай (кааліцыяй дзяржаў) або ад імя іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), экстрэмісцкімі групамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы (іншых дзяржаў), на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь Узброеных банд (груп), ірэгулярных сіл, наймітаў або падраздзяленняў рэгулярных войскаў, якія прымяняюць узброеную сілу супраць Рэспублікі Беларусь".

Таксама ў законе прадугледжваецца, што рэжым надзвычайнага ці ваеннага становішча мае права ўвесці Усебеларускі народны сход — "у выпадку бяздзейнасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Прыняцце новага закона адбываецца на фоне таго, што ў Расію адбываюаа рэйды добраахвотнікаў з тэрыторыі Украіны. А беларускія байцы з палка Кастуся Каліноўскага напярэдадні адкрыта заявілі, што "Беларусь можна вызваліць толькі сілавым шляхам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі