У Беларусі плануюць увесці новую дапамогу для жанчын — "бонус за хуткасць"

У Беларусі плануюць увесці новую дапамогу для жанчын — "бонус за хуткасць"

У Беларусі плануюць увесці новую дапамогу для жанчын за нараджэнне дзяцей з кароткім перапынкам — тры-чатыры гады. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Паводле яе слоў, гэта адна з мер па стымуляванні нараджальнасці ў нашай краіне, інфармуе БЕЛТА.

Касцевіч назвала згаданую дапамогу "бонусам за хуткасць". "Прапрацоўваем пытанне аб такой дапамозе тым маці, якія ў кароткачасовым перыядзе, на працягу 3-4 гадоў, паспяваюць нарадзіць другое і наступнае дзіця", — кажа міністр.

Вядома, што рашэнне пра ўвядзенне новай дапамогі базуецца на выніках праведзенага даследавання "Пакаленне і гендар". З якога вынікала, што нямала маладых беларускіх сем'яў не плануюць мець першае дзіця раней за 29 гадоў. З-за гэтага чыноўнікі і вырашылі "перафарматаваць свае меры падтрымкі". Калі раней жанчыны нараджалі ў сярэднім з 20 да 40 гадоў, то цяпер — з 30 да 40 гадоў.

У Беларусі плануюць увесці новую дапамогу для жанчын — "бонус за хуткасць"
Ірына Касцевіч / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі