У Беларусі прапануюць праводзіць абеззаражванне з дапамогай выпраменьвання
Спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук працуюць над сродкамі абароны ад каранавіруса. Як расказвае ў інтэрв'ю sb.by старшыня яе прэзідыума Уладзімір Гусакоў, Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій ужо мае напрацоўкі па выкарыстанні ультрафіялетавага святлодыёднага выпраменьвання для правядзення абеззаражання паверхняў поручняў эскалатараў. НПЦ гігіены і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Мінаховы здароўя, Нацыянальны банк падтрымалі прапанову акадэміі навук па выкарыстанні ультрафіялетавага выпраменьвання для абеззаражання банкнот.
"Светлагорск-Хімвалакно" атрымала для выпрабаванняў распрацаваны фізікамі-арганікамі валакністы іаніт, які на 95-100% "адсарбуе вірусы з водных асяроддзяў" і можа выкарыстоўвацца для ачысткі ад вірусаў паветра. Калі яны будуць паспяховыя, распрацоўку пачнуць выкарыстоўваць ў рэспіратарах, ахоўных масках, фільтрах для ачысткі паветра.
А "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны" робіць радыяцыйную стэрылізацыю фармацэўтычнай прадукцыі і вырабаў медыцынскага прызначэння. Для гэтага выкарыстоўваецца шматмэтавая двухкамерная ізатопная гама-устаноўка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.