У Беларусі прапануюць прыходзіць на акцыі пратэсту з бульбінамі
У Беларусі прапануюць прыходзіць на акцыі пратэсту з бульбінамі. Іх тысячы на плошчы паказалі б рэальную колькасць пратэстоўцаў, бо ў афіцыйных СМІ яе заніжаюць. З такой прапановай ў Facebook выступіў адзін з беларускіх палітолагаў. Паводле яго слоў, "вялізную гару бульбы" цяжка было б "зацерці" на тэлекарцінцы. Аўтар ідэі дапускае, што пасля такіх акцый беларусаў, якія будуць ісці на мітынгі, стануць абшукваць у пошуках... бульбы.