У Беларусі просіць прытулак яшчэ адзін уцякач з Польшчы

У Беларусі просіць прытулак яшчэ адзін уцякач з Польшчы

У Беларусі папрасіў палітычнага прытулку грамадзянін Польшчы Марцін Мікалаек, перадае Агенцтва тэленавін (АТН), якое ўваходзіць у склад Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Паведамляецца, што Мікалаек пісаў у сацсетках допісы ў падтрымку Пуціна і расійскага войска. Нібыта, на яго пачалі крымінальную справу за публічнае падбухторванне да развязання вайны. У Польшчы, як сцвярджае АТН, Мікалаеку пагражае да 5 гадоў турмы.

Паведамляецца, што на мясцовых выбарах ён напісаў у бюлетэнь прозвішча Пуціна. Таксама ёсць звесткі, што Мікалаек прасіў прытулку ў Расіі, але яму адмовілі, спаслаўшыся на кавідныя абмежаванні.

У Беларусь ён прыехаў 8 чэрвеня.

За апошнія месяцы гэта другі выпадак, калі польскі грамадзянін просіць палітычнага прытулку ў Беларусі. Падчас міграцыйнага крызісу ў Беларусь перайшоў польскі салдат Эміль Чэчка. Беларуская прапаганда выкарыстала яго фантастычныя расказы пра сотні мігрантаў, забітых на мяжы польскімі вайскоўцамі.

Але ў сярэдзіне сакавіка, калі вострая фаза мігранцкага крызісу скончылася, Чэчку нечакана знайшлі павешаным. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі