У Беларусі прымаюць іслам у асноўным жанчыны

У Беларусі прымаюць іслам у асноўным жанчыны

У Беларусі кожны месяц прыкладна дзесяць чалавек прымае іслам, прычым сярод звернутых у гэтае веравызнанне перавышаюць жанчыны. З такімі вынікамі даследавання прыняцця ісламу ў нашай краіне дзеліцца хрысціянскі рэсурс krynica.info.

Адсотак жанчын сярод асобаў, якія сталі мусульманамі, дасягае 70-75%.

Сярэдні ўзрост звернутых у іслам — 26,9 года. У мужчын гэты ўзрост вар’юецца ад 28 да 31 года, у жанчын — ад 18 да 37 год. Адзін з мужчын, які стаў мусульманінам, пазней заключыў шлюб з беларускай мусульманкай.

Варта адзначыць, што іслам не забараняе шлюбы паміж мусульманскімі мужчынамі і жанчынымі іншых веравызнанняў, аднак муж абавязаны прыкласці намаганні, каб схіліць жонку ў сваю веру і выхаваць дзяцей у ісламскіх традыцыях. Пры гэтым жанчына-мусульманка не можа пабрацца шлюбам з іншаверцам і яе будучы муж абавязаны прыняць іслам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі