У Беларусі прызналі эстрэмісцкімі яшчэ два тэлеграм-каналы

У Беларусі прызналі эстрэмісцкімі яшчэ два тэлеграм-каналы

У Беларусі прызналі эстрэмісцкімі яшчэ два тэлеграм-каналы — “Страйкам ААТ “Беларуськалій” і "Салігорск 97%". Падставай для такога рашэння сталі "матэрыялы ГУБАЗіК МУС", паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Справу 3 чэрвеня разглядаў суд Салігорскага раёна. Было заяўлена, што на згаданых тэлеграм-каналах "публікавалася інфармацыя, накіраваная на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, заклікі да нанясення шкоды нацбяспецы, супраціву праваахоўнікам" і г. д.

Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі са згаданых тэлеграм-каналаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

У Беларусі ў лік экстрэмісцкіх ужо залічылі дзясяткі тэлеграм-каналаў, якія асвятлялі пратэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі