У Беларусі распрацоўваюць пісталет для грамадзянскага рынку (фотафакт)

У Беларусі распрацоўваюць пісталет для грамадзянскага рынку (фотафакт)

У Беларусі распрацоўваюць модульны пісталет для грамадзянскага рынку. Яго паказалі на выставе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Праўда, гэта толькі макет і яго баявыя характарыстыкі яшчэ будуць змяняцца. ПВ-17 распрацоўваецца пад магутны патрон 9х19 Parabellum, у магазіне змяшчаецца 17 патронаў. Прыцэльна можна страляць на 50 метраў. Як чакаецца, канчатковы варыянт ПВ-17 з’явіцца ў 2019 годзе. З часам плануецца большасць дэталяў пісталета выконваць з палімераў, і за кошт гэтага істотна знізіцца вага зброі, інфармуе партал tut.by.

Грамадзянская зброя, якую распрацоўваюць у нашай краіне, прызначана для жыхароў тых краін, у якіх дазволены яе продаж. Беларусы яе купіць пакуль не змогуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі