У Беларусі разглядаецца магчымасць зніжэння стаўкі ПДВ

У Беларусі разглядаецца магчымасць зніжэння стаўкі ПДВ

У Беларусі разглядаецца магчымасць зніжэння стаўкі падатку на даданую вартасць. Пра такія планы заявіла намеснік міністра па падатках і зборах Эла Селіцкая. Паводле яе слоў, ведамства шукае рэзервы для зніжэння агульнай стаўкі ПДВ. “Магчыма, гэта адбудзецца за кошт таго, што будзе адменены льготны ПДВ для некаторых груп тавараў”, — цытуе словы Селіцкай партал tut.by. Плануецца, да канца года адмовіцца ад ільготнай дзесяціадсоткавай стаўкі для прадуктаў раслінаводства. Да 2020 года мяркуецца пакінуць нізкія каэфіцыенты толькі для “сацыяльна значнай групы”.

На сённяшні дзень стаўка падатку на даданую вартасць складае 20%, яна забяспечвае 80% усіх падатковых паступленняў у бюджэт. Стаўка можа быць зніжана ў бліжэйшыя тры гады. Эла Селіцкая адзначыла, што вызваляць ад выплаты ПДВ стратныя і неэфектыўныя прадпрыемствы не плануецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі