Скончыў жыццё самагубствам яшчэ адзін расіянін, якога хацелі выслаць з Беларусі

Скончыў жыццё самагубствам яшчэ адзін расіянін, якога хацелі выслаць з Беларусі

У Беларусі скончыў жыццё самагубствам яшчэ адзін грамадзянін Расіі, якога хацелі выслаць з нашай краіны. Як інфармуе партал tut.by, у снежні мінулага года ў Лоеве суіцыд учыніў 35-гадовы Сяргей Барысаў, які атрымаў пастанову аб высылцы на 4 гады. Ён — ураджэнец Беларусі, мае кватэру ў Гомелі. 17 апошніх гадоў мужчына пражыў у нашай краіне, у Лоеве жыў разам з маці-пенсіянеркай і братам-інвалідам. Рашэнне пра яго высылку 14 снежня прыняў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Лоеўскага РАУС ("у інтарэсах грамадскага парадку") — за год у Барысава былі два адміністрацыйныя правапарушэнні (дробны крадзеж і з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення), а за 10 гадоў — 8.

Грамадзянін Расіі мусіў з'ехаць з Беларусі да 28 снежня. Знаёмая юрыст дапамагла скласці скаргу, але яе падаць не паспелі — мужчына звёў рахункі з жыццём. Ён пакінуў некалькі запісак. У адной з іх ён абураецца, што "міліцыя выжыве сваіх лаяўчан з Лоева ў нікуды" і не звяртае ўвагі на сямейныя абставіны.

30 студзеня па факце смерці Сяргея Барысава была адноўленая даследчая праверка.

Выпадак з жыхаром Лоева не адзіны. Як інфармавала Еўрарадыё, у студзені 2019-га стала вядома пра смерць Віталя Кузьмянкова ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Грамадзяніна Расіі і бацьку шасці дзяцей збіраліся дэпартаваць за адміністрацыйныя правапарушэнні. Абскарджвае рашэнне аб дэпартацыі ўкраінец Сяргей Працэнка, які жыве ў Буда-Кашалёўскім раёне, мае сям'ю — жонку ў дэкрэце і траіх малых дзяцей. Яго хочуць выслаць на тры гады за адміністрацыйнае правапарушэнне.

 

Скончыў жыццё самагубствам яшчэ адзін расіянін, якога хацелі выслаць з Беларусі
tut.by
Скончыў жыццё самагубствам яшчэ адзін расіянін, якога хацелі выслаць з Беларусі
tut.by

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 5.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі