У Беларусі спяшаюцца правесці завочны суд над Герасіменяй і Апейкіным

Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё
Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё

Генпракуратура ў пятніцу паведаміла, што крымінальная справа ў дачыненні Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна накіравана ў суд. Іх абвінавачваюць у "закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь". Апейкін — выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Герасіменя ўзначальвала гэтую арганізацыю, але пакінула яе вясной 2022-га з-за "рознагалоссяў".

Пра тое, што Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна ў Беларусі вырашылі судзіць завочна, стала вядома ў верасні. Улады РБ пастанавілі праводзіць такія суды над апанентамі, якія знаходзяцца ў недасягальнасці — за мяжой.

Герасіменя — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні. Спартыўную кар'еру скончыла ў 2019-м. У 2020 годзе яна падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, была вымушана выехаць за мяжу, увайшла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, ачоліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (ён дапамагае беларускім спартсменам, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі). Вясной 2021-га на Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна (на фота ніжэй) у Беларусі пачалі крымінальную справу. "Матэрыяльныя страты" ад іх дзейнасці ацанілі на суму больш 800 тысяч рублёў.

У Беларусі спяшаюцца правесці завочны суд над Герасіменяй і Апейкіным

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі