У Беларусі стартуе нацыянальны адбор на дзіцячае “Еўрабачанне-2017”

У Беларусі стартуе нацыянальны адбор на дзіцячае “Еўрабачанне-2017”

У Беларусі стартуе нацыянальны адбор на дзіцячае “Еўрабачанне-2017”. Белтэлерадыёкампанія прымае заяўкі да 30 чэрвеня. Выканаўцам мусіць быць ад 9 да 14 гадоў. Тэлеканал “Беларусь 1” адзначае, што песня павінна выконвацца на беларускай, рускай мовах (іншыя мовы можна выкарыстоўваць не больш 40% тэксту). Яшчэ адна ўмова — дагэтуль яна не мусіць быць камерцыйна рэалізаваная (публічна выкананая).

Прафесійнае журы правядзе праслухоўванне кандыдатаў, пасля чаго вызначыць 7-10 фіналістаў. Да 16 верасня яны пакажуць свае кампазіцыі ў тэлевізійным гала-канцэрце.

Сёлета дзіцячае “Еўрабачанне” пройдзе ў Грузіі. 26 лістапада міжнародны дзіцячы конкурс песні прыме Тбілісі. Беларусь двойчы перамагала на дзіцячым “Еўрабачанні”: Ксенія Сітнік — у 2005 годзе, Аляксей Жыгалковіч — у 2007-м. Летась было 7-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі