У Беларусі сямейным капіталам скарысталася ўжо 16 тысяч сем'яў

У Беларусі сямейным капіталам скарысталася ўжо 16 тысяч сем'яў

Сямейным капіталам — аднаразовай выплатай у 10 тысяч долараў — у Беларусі скарысталіся больш за 16 тысяч сем'яў. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь-1". Агульная сума выплатаў — 163 мільёны долараў.

На сямейны капітал могуць разлічваць шматдзетныя сем'і. Патраціць яго можна на навучанне, сацыяльныя паслугі, медыцынскую дапамогу і паляпшэнне ўмоваў жыцця. 18 сямей не змаглі скарыстацца сямейным капіталам, бо не паспелі ўкласціся ў тэрміны.

Сямейны капітал — аднаразовая безнаяўная выплата. Права на распараджэнне сродкамі ўзнікае праз 18 год пасля нараджэння дзіцяці, з-за якога сям’я атрымала права на сямейны капітал.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі