У Беларусі ў сакавіку падаражэюць цыгарэты
У Беларусі з 1 сакавіка падаражэюць некаторыя віды цыгарэт. Падаражанне складзе ад 100 рублёў да 2000 тысяч рублёў, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.
Напрыклад, з прадукцыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" падаражаюць цыгарэты Rothmans (Blue, Azure) — на 300 рублёў, Alliance (Original, Classic, Original Compact, Original Slims) — на 400, Pall Mall (Red, Blue, Premium Azure, Premium Silver, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Blue, Superslims White, Premium Blue, Premium Azure, Premium Silver), Rothmans Nano Blue — на 500 рублёў. На 1 тысячу рублёў падаражаюць Luckies (Red, Silver, Blue, Click&Roll), Kent (HD Navy Blue, HD Blue, HD Silver, HD White, HDs Blue, Nanotek Blue, Nanotek Silver, Nanotek White, iSWITCH), Vogue (Bleue, Lilas, Menthe).
Падаражанне закране і некаторыя віды цыгарэт "Тытунь-Інвест". На 100 рублёў падаражаюць "Форт" і "Форт 7", на 200 — "Карона слім", на 300 — "Карона" і "Карона блакітная", на 700 — LD (Red, Blue, Silver), на 900 — LD Club Lounge і Club Extra Lounge, на 1 тысячу рублёў — More (Red і Blue), Magna (Red і Blue). На 900 рублёў стануць даражэйшымі асобныя віды Monte Carlo, на 1 тысячу — Mevius.
Як інфармуе БЕЛТА, таксама вырастуць цэны на цыгарэты, якія ўвозяцца ў нашу краіну "Беларусьгандлем". Dunhill (Blue і Gold), Camel (Filters і Blue) падаражаюць на 1 тысячу, Sobranie (Blacks, Golds, Black, Blue, Gold) — на 2 тысячы рублёў.
Папярэдні раз цыгарэты падаражалі ў Беларусі з 1 лютага. Кошты выраслі ад 100 рублёў да 5 тысяч.