У Беларусі ўпершыню будуць вырошчваць памідоры ўзімку
Памідоры
У Беларусі ўпершыню возьмуцца за вырошчванне памідораў узімку. Гаворка пра гэта ішла на ўрадавай нарадзе 27 верасня.
Прадстаўнік Мінсяльгасхарчу Мікалай Лешык паведаміў прэс-службе ўрада, што ўжо вызначаныя 10 цяплічных арганізацый, якія будуць займацца вырошчваннем гуркоў і памідораў у міжсезонны перыяд.
Па выніках гендырэктар ААТ "ДарАРС" Міхаіл Міхалёў заявіў, што памідоры ў іх ужо растуць. Але для даспявання іх давядзецца "дасвечваць".
"Гэта першы тамат у Беларусі на дасветцы. Раней мы тамат зімой не вырошчвалі. Праўда, будзе яго няшмат. На плошчы 2,5 га мы будзем атрымліваць каля да 200 тон у месяц. Але гэта будуць ужо таматы, на якіх мы адпрацуем тэхналогію вырошчвання, навучым тэхнолагаў, аграномаў, якія потым наш вопыт распаўсюдзяць на іншыя камбінаты краіны", — падзяліўся падрабязнасцямі Міхалёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.