У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў перапісу насельніцтва

У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў перапісу насельніцтва

У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў перапісу насельніцтва (census.by і перепись.бел). На іх можна самастойна запоўніць анкету, і перапісчык ужо не прыйшоў бы. Аднак яшчэ ўначы сайты сталі недаступныя, праблемы з іх працай былі заўважныя і раніцай.

У Белстаце тлумачаць праблемы вялікай актыўнасцю беларусаў, якія вырашылі самастойна "перапісацца", і таму ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў.

Перапіс насельніцтва стартаваў у нашай краіне 4 кастрычніка. Ён працягнецца да 30 кастрычніка. Вынікі абяцаюць апублікаваць у 2020 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі