У Беларусі вакцыны ад COVID-19 дзецям пакуль не робяць
У Беларусі вакцыны ад COVID-19 дзецям пакуль не робяць. Пра гэта ў праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ заявіла галоўны лекар Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска Марына Сакалова. Паводле яе слоў, "пакуль не ўсе вакцыны дазволены ў дзіцячым узросце, ідзе толькі прапрацоўка".
"Вакцыны рабіліся так хутка, што спачатку ўсё ж такі дарослыя, — працягвае Сакалова. — Асобны дазвол на дзяцей будзе пасля".
Як вядома, дзеці таксама заражаюцца каранавірусам, некаторыя пераносяць яго бесссімптомна. Пры гэтым, кажа лекар, ёсць цяжкія дзеці з COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.