У Беларусі восьмае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва з пачатку года
У Беларусі восьмае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва з пачатку года. Яно зноў даражэе на 2 капейкі.
У панядзелак "Белнафтахім" паведаміў новыя цэны на паліва з 19 красавіка (за 1 літр):
АІ-92-К5 - Еўра — 2,16 рубля,
АІ-95-К5 - Еўра — 2,26 рубля,
АІ-98-К5 - Еўра — 2,48 рубля,
Дызельнае паліва — 2,26 рубля.
Папярэдняе падаражанне аўтамабільнага паліва ў нашай краіне адбылося 12 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.