У Беларусі яшчэ 8 чалавек прызналі палітвязнямі

Колькасць палітвязняў у Беларусі расце

Колькасць палітвязняў у Беларусі расце / dpa

У Беларусі яшчэ 8 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Аляксандр Якушкоў, Арцём Зянькоў, Валерый Мяфодзіенка, Андрэй Лабада, Марына Леановіч, Яўген Зайцаў, Яўген Сцяпанаў і Сяргей Паўлавіцкі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Якушкоў узяты пад варту паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні", Зянькоў — паводле абвінавачвання ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" — за ахвяраванні ў ініцыятывы, прызнаныя ў РБ "экстрэмісцкім фармаваннем", Мяфодзіенка — паводле абвінавачвання ў "фінансаванні экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці" — за ахвяраванні, Лабада — паводле абвінавачвання ў "абразе прадстаўніка ўлады" і ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" — за выказванні ў інтэрнэце і за ахвяраванні, Леановіч — паводле абвінавачвання ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" і "ўдзелу грамадзян у ваенных канфліктах" — за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам і беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных сіл Украіны.

Зайцаў асуджаны паводле абвінавачвання ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі, Сцяпанаў — паводле абвінавачвання ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі, Паўлавіцкі — паводле абвінавачвання ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" да трох гадоў папраўчай калоніі.

Агульная колькасць палітвязняў зноў амаль дасягнула 1300 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі