У Беларусі яшчэ 915 новых выпадкаў заражэння каранавірусам
У аўторак агучаная новая афіцыйная інфармацыя пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. Калі раней гэта спачатку рабіла ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, дык цяпер — БЕЛТА. Ужо зарэгістравана 38 059 выпадкаў заражэння COVID-19 (+915). 21-ы дзень статыстыка новых выпадкаў заражэння каранавірусам перавышае 900 выпадкаў за суткі.
Выпісаны 15 086 пацыентаў (+637). З іх 14 878 паправіліся (+633), памерлі 208 чалавек (+4).
Праведзена 472 906 тэстаў (+9902, у папярэдні дзень Мінаховы здароўя называлася лічба — 12377).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.