У Беларусі з 1 лістапада падаражаюць некаторыя віды цыгарэт
У Беларусі з 1 лістапада падаражаюць некаторыя віды цыгарэт. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах, цэны вырастуць ад 1 да 10 капеек.
Падаражанне закране прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Некаторыя віды цыгарэт Pall Mall стануць даражэйшыя на 4 капейкі, а шэраг відаў цыгарэт Kent — на 5 капеек.
Вырастуць цэны на прадукцыю "Тытунь-Інвеста". На 5 капеек падаражаюць некаторыя віды цыгарэт LD і Monte Carlo, Camel і Winston (Winston Compact Blue падаражае на 10 капеек). Што да коштаў на Camel Compact Filters і Camel Compact Blue, дык яны падаражаюць на 1 капейку. На 5 капеек вырастуць цэны на некаторыя віды цыгарэт Sobranie.
З пачатку наступнага месяца вырастуць цэны і на некаторыя віды імпартных цыгарэт. Некаторыя віды Dunhill і KENT HDi стануць даражэйшымі на 5 капеек.