У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў. Кошты вырастуць ад 100 рублёў да 5 тысяч.

Як інфармуе БЕЛТА, на 100 рублёў падаражэюць цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман": "Кронан", "Кронан 7", "Фэст", "Фэст 7", "Фэст Compact", "Фэст Compact 7", Credo, Minsk city, Minsk capital, NZ Black Compact, NZ Gold Compact. На 200 рублёў вырастуць кошты на маркі "Магнат", "Магнат 7", "Мінск", "Мінск 7", "Мінск Superslims", "Мінск 5 Superslims", "Прэм'ер", "Прэм'ер 7", NZ Black, NZ Gold.

Даражэйшымі на 1 тысячу рублёў стануць цыгарэты Pall Mall (у тым ліку Blue, Red, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Blue, Superslims White), Kent (у прыватнасці, HD Navy Blue, Silver, White, HDs Blue, Nanotek Blue, Nanotek Silver, Nanotek White, Kent iSWITCH), Luckies (Red, Silver, Blue, Click & Roll).

Падаражаюць і некаторыя цыгарэты вытворчасці "Тытунь-Інвест": "Карона", "Карона Блакітная", "Карона Слім" стануць даражэй на 400 рублёў, More (Red і Blue), Magna (Red і Blue) — на 800, LD (у тым ліку Red, Blue, Silver, Club Lounge, Club Extra Lounge), асобныя віды Monte Carlo, Mild Seven, Mevius, Winston, Glamour — на 1000 рублёў.

Падаражанне закране і цыгарэты, якія ўвозіць у краіну "Беларусьгандаль". На 5000 рубляў вырасце кошт на Sobranie (у прыватнасці, Coctail і Black Russian), на 2000 рублёў — на некаторыя віды Richmond, на 1000 — Dunhill (Blue і Gold), Camel (Filters і Blue), Kent (HDi Blue і HDi Silver) і іншыя.

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі