У Беларусі з 1 жніўня вырасце дапамога на дзяцей да трох гадоў

У Беларусі з 1 жніўня вырасце дапамога на дзяцей да трох гадоў

У Беларусі з 1 жніўня вырасце дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў залежыць ад агульнай колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнага заробку па краіне, на другое і наступных дзяцей — 40%. Дапамога на дзіця-інваліда складае 45% сярэднямесячнага заробку незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і.

Для разліку гэтай дапамогі ўжываецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за II квартал 2017 г. Паводле інфармацыі Белстата, яна складала 796,8 руб. 

Выплаты на першае дзіця з 1 жніўня вырастуць на 17,5 руб. — да 278,88 руб. у месяц, на другое і наступных дзяцей яны павялічацца на 20 — да 318,72. Дапамога на дзіця-інваліда вырасце на 22,5 руб. — да 358,56. Памер дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца з бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), будзе вядомы пасля прыняцця пастановы Мінпрацы і сацабароны аб усталяванні новага памеру БПМ.

Раней памер дапамогі па доглядзе за дзіцем да трох гадоў пераглядаўся штоквартал. Але з сёлетняга чэрвеня пералік праводзіцца двойчы на ​год — з 1 лютага і з 1 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі