У Беларусі за некалькі дзён патанула як мінімум трое школьнікаў

Агляд месца гібелі дзіцяці ў Мінскай вобласці / @skgovby​
Агляд месца гібелі дзіцяці ў Мінскай вобласці / @skgovby​

За апошнія пару дзён патанула як мінімум трое школьнікаў, паведамляе СК. Вядома пра гібель дзяцей на вадзе ў Віцебску, Брэсцкай і Мінскай абласцях.

У Крупскім раёне Мінскай вобласці, у прыватнасці, у нядзелю патанула 14-гадовая дзяўчынка. Яна гуляла з сястрой і сяброўкай ля возера, паслізнулася і звалілася ў ваду. На дапамогу паспяшаўся мужчына, які знаходзіўся непадалёк. Але калі ён дастаў дзяўчынку з вады, яна была ўжо без прыкмет жыцця. Лекары таксама не змаглі яе рэанімаваць. Дзяўчынка памерла па дарозе ў бальніцу.  

Следчыя Крупскага райаддзела СК пачалі праверку, высвятляюць абставіны здарэння. Адначасова следчыя звяртаюцца да бацькоў з просьбай быць больш уважлівымі да дзяцей падчас школьных канікул, паклапаціцца пра іх бяспеку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі