У Беларусі за суткі патанулі 10 чалавек, у тым ліку дзіця
З пачатку года ў Беларусі патанулі 174 чалавекі / БЕЛТА
За суткі ў вадаёмах Беларусі патанулі 10 чалавек, у тым ліку адно дзіця, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС краіны.
З пачатку года колькасць ахвяраў на вадзе склала ўжо 174 чалавекі, з іх 10 — гэта дзеці. Ільвіная доля загінулых (72 чалавекі) прыйшлася на Чэрвень.
Адна з апошніх такіх трагедый адбылася ва Уздзенскім раёне. Надоечы тут патанулі 48-гадовая жанчына і 7-гадовы хлопчык, якім яна апекавалася. Прычыны пакуль невядомыя, але, паводле папярэдніх звестак, напярэдадні трагедыі загінулая ўжывала спіртное, сцвярджаюць у СК Беларусі.
Паводле словаў ратавальнікаў, асноўнымі прычынамі гібелі на вадзе ў Беларусі застаюцца купанне ў нецвярозым стане і ў забароненых месцах, а таксама пакіданне дзяцей без нагляду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.