У Беларусі забаранілі перавозіць ровары ў тамбурах электрычак (+каментар БЧ)

Фота: moy.bike
Фота: moy.bike

Беларуская чыгунка змяніла правiлы правозу ровараў у электрычках. На гэта, азнаёміўшыся з новай рэдакцыяй "Правіл перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання", звярнуў увагу велаактывіст Яўген Харужы.

Пункт 88, які раней дазваляў "перавозку аднаго ровара ў разабраным і ўпакаваным выглядзе памерам па суме трох вымярэнняў не больш за 200 сантыметраў", выключаецца з правілаў перавозак. Выключаецца і частка трэцяя пункта 90, якая дазваляла правозіць у тамбурах вагонаў электрычак ровары ў неразабраным выглядзе.

В Беларуси запретили перевозить велосипеды в тамбурах (+пояснение БЖД)
Скрыншот са старой рэдакцыі "Правілаў...". Крыжыкамі пазначаныя абзацы, што выключаюцца.

З гэтага часу ровар на агульных падставах уваходзіць у 50 кг ручной паклажы, якую можна правозіць "у цягніку з ненумераванымі месцамі" за асобную плату.

"За кожны прадмет, памер якога па суме трох вымярэнняў перавышае 200 сантыметраў, які перавозіцца ў цягніку з ненумераванымі месцамі, незалежна ад яго вагі спаганяецца плата як за 50 кілаграмаў ручной паклажы. Названыя прадметы перавозяцца перавозчыкам у спецыяльна выдзеленых для гэтых мэтаў месцах у вагонах", – сказана ў новай рэдакцыі правілаў перавозак.

 

UPD: Еўрарадыё атрымала каментар ад Беларускай чыгункі. Там сказана, што ў некаторых тамбурах ўсё ж такі можна будзе правозіць ровары:

"Ровары прыраўнялі да прадметаў, па трох вымярэннях большых за 200 см. "Спецыяльна вылучаныя для гэтых мэтаў месцы ў вагонах" – гэта, перш за ўсё, пляцоўкі на ўваходзе ў салон для перавозкі габарытнай ручной паклажы. Там і ровар можна паставіць, калі не разбіраць, – але з дадатковай аплатай. У праходзе, нагадаем, нельга ставіць ніякую ручную паклажу.

Пасля таго, як змены ў "Правілы ..." набудуць моц, у асобных тамбурах цягнікоў эканомкласа (хутчэй за ўсё – галаўным і хваставым тамбуры) будуць таксама вылучаныя месцы для перавозкі прадметаў 200+ см (гэта значыць, і для ровараў з дадатковай аплатай). Гаворка ідзе пра дызель-цягнікі і электрацягнікі эканомкласа з ненумераванымі месцамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі