У Беларусі зацвердзілі новую рэдакцыю правілаў прыёму ў ВНУ
Падчас прыёму ў ВНУ будуць улічваць характарыстыку / pixabay.com
У Беларусі зацвердзілі новую рэдакцыю правілаў прыёму ў ВНУ — падпісаны адпаведны ўказ. Адзначаецца, што новаўвядзенне накіравана "на павышэнне аб'ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў і забяспечваюць выкананне прынцыпу роўнай магчымасці паступлення ў ВНУ". Імі "прадугледжваецца ўдасканаленне адбору найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў для атрымання запатрабаваных эканомікай краіны спецыяльнасцяў".
Міністр адукацыі Андрэй Іванец кажа, што новыя правілы — "прынцыпова новы крок наперад для сістэмы адукацыі".
Сярод новаўвядзенняў — пры падачы дакументаў для паступлення ў абітурыента запатрабуюць характарыстыку са школы (каледжа). Мінадукацыі анансавала гэта яшчэ ў лістападзе.
Без уступных экзаменаў будуць залічваць пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх, універсітэцкіх алімпіядаў і г. д. Па-за конкурсам залічаць у ВНУ дзяцей вайскоўцаў, міліцыянераў, якія сталі інвалідамі падчас выканання службовых абавязкаў, выхаванцаў вайскова-патрыятычных клубаў, заснаваных сілавымі структурамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.