У Беларусі зафіксавалі 38 выпадкаў захворвання на свіны грып
У Беларусі зафіксавалі 38 выпадкаў захворвання на свіны грып. Але гэтая статыстыка адносіцца да апошніх сямі гадоў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар краіны, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Гаеўскі. Паводле яго слоў, сітуацыя з захворваннямі на свіны грып (Н1N1) не выклікае трывогі.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёлета ў Гомельскай вобласці на свіны грып захварэлі 7 чалавек, а сярод іх і дзеці. Аднак смяротных выпадкаў не было, сцвярджаюць медыкі і падкрэсліваюць, што падставаў для нейкай панікі няма.
Гаеўскі звяртае ўвагу на тое, што свіны грып выявілі ў тых, хто не зрабіў прышчэпкі.