У Беларусі "замарозяць" арэндную плату за карыстанне дзяржмаёмасцю
Будынак урада Беларусі / belnaviny.by
У Беларусі вырашылі "замарозіць" арэндную плату за карыстанне дзяржмаёмасцю. "Базавая арэндная велічыня і памер арэнднай платы за карыстанне дзяржаўнай рухомай і нерухомай маёмасцю не будзе расці да 1 красавіка 2024 года", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Telegram-канале беларускага ўрада.
Рашэнне прыняў аператыўна-сітуацыйны штаб пры Саўміне. Там лічаць, што такая мера "дазволіць захаваць умовы для стабільнага функцыянавання суб'ектаў гаспадарання".
Ва ўрадзе анансавалі яшчэ адзін крок. Гаворка пра бязвыплатнае прадастаўленне на пяць гадоў дзяржмаёмасці — для пашырэння вытворчасці і іншых мэтаў. Праўда, бясплатна будуць перадаваць толькі маёмасць, якое прастойвае ці не выкарыстоўваецца больш за тры гады. Чыноўнікі лічаць, што "гэта дасць магчымасць уключыць нявыкарыстаную дзяржаўная маёмасць у гаспадарчы абарот і падтрымаць вытворцаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.