У Беларусі больш за 200 чалавек дыхаюць з дапамогай апаратаў ШВЛ
У аптэцы / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
У нядзелю, 3 траўня, Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў Беларусі занята ўсяго 10% апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх ад тых, што ёсць у наяўнасці. З іх дапамогай дыхаюць больш за 200 чалавек.
"А апаратаў ШВЛ — 2,5 тысячы плюс паўтысячы наркозно-дыхальных, калі гэта трэба будзе", — дадаў кіраўнік Беларусі, выступаючы на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
Паводле яго слоў, 9% тэстаў паказваюць новыя выпадкі COVID-19, 30% пацыентаў з пнеўманіяй маюць пацверджаны COVID-19.
"Гэта таксама вельмі добры паказчык", — адзначае кіраўнік дзяржавы, дадаючы, што не прад'яўляе прэтэнзій ні Міністэрству аховы здароўя, ні галоўным лекарам бальніц.
"Мы дакладна выпрацавалі сістэмы лячэння інфіцыраваных людзей", — кажа Лукашэнка.
Пры гэтым раніцай 3 траўня ў тэлеграм-канале "Баста!" з'явілася інфармацыя аб звальненні галоўнага ўрача віцебскай бальніцы хуткай медычнай дапамогі Сяргея Лазара. Нядаўна доктар даў шчырае інтэрв'ю, у якім раскрытыкаваў беларускую стратэгію барацьбы з каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.