У Беларусі зарэгістравана 852 новыя выпадкі каранавіруса
Па стане на 2 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 44 255 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 852 выпадкі больш, чым суткі таму.
За час пандэміі памерлі 243 пацыенты з пацверджаным каранавірусам (+3).
Вылечыліся і былі выпісаныя 19 195 пацыентаў (+416).
Агулам у Беларусі праведзена 562 945 тэстаў на COVID-19 (+9568).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.